Уборка збожжавых і выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі будуць у цэнтры ўвагі А.Лукашэнкі пры наведванні Аршанскага раёна

4 жніўня, Аршанскі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка працягвае рабочую паездку па рэгіёнах краіны і сёння наведвае Аршанскі раён Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка пабывае ў філіяле РУП "Віцебскэнерга" Беларускай ДРЭС, размешчанай у г.п. Арэхаўск Аршанскага раёна. Тут у цэнтры ўвагі будуць пытанні выкарыстання мясцовых відаў паліва для атрымання цеплавой і электрычнай энергіі, тэхнікі здабычы торфу і вытворчасці з яго паліва, а таксама рэканструкцыі прадпрыемства.

Тэматыка развіцця круглагадовай вытворчасці агародніны ў закрытым грунце будзе асноўнай падчас наведвання Прэзідэнтам філіяла "Цеплічны" РУП "Віцебскэнерга".

Сёння ж Аляксандр Лукашэнка наведае птушкафабрыку "Аршанская" і ААТ "Юбілейны". Кіраўнік дзяржавы заслухае даклад аб ходзе ўборачнай кампаніі ў Віцебскай вобласці і Аршанскім раёне, азнаёміцца з арганізацыяй работ па ўборцы збожжавых, сяўбе азімага рапсу. -0-