Уборка збожжавых у Віцебскай вобласці пачнецца праз два тыдні

Аграрыі Віцебскай вобласці плануюць прыступіць да ўборкі збожжавых праз два тыдні. Пра гэта паведаміў у Оршы на выездным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Мікалай Шарстнёў.

Асаблівую ўвагу кіраўнік вобласці акцэнтаваў на ўкладзе, які сёлета павінен унесці ў агульную жытніцу вобласці Аршанскі раён. "У нас згарэла па захадзе фактычна чатыры раёны (Пастаўскі, Глыбоцкі, Шаркаўшчынскі і Браслаўскі. - Заўвага. БЕЛТА). У іх з вясны дажджоў не было. У Аршанскім раёне - ідэальнае надвор'е, палі прыгожыя. Ураджай чакаецца нядрэнны. Трэба падрыхтавацца і ўбраць. Тады будуць і хлеб, і паказчыкі, і адпаведны фінансавы вынік", - падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Ён таксама адзначыў важнасць своечасовай падрыхтоўкі тэхнікі. У цэлым, ацэньваючы вынікі работы за мінулы перыяд па выкананні ўказа №506 "Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці", губернатар канстатаваў, што зроблена шмат. "Пастаўлены сур'ёзныя задачы, раён павінен стаць перадавым у вобласці", - сказаў Мікалай Шарстнёў.

БЕЛТА.