На Віцебшчыне пачалі ўборку ранняй бульбы

9 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі пяці раёнаў Віцебскай вобласці пачалі ўборку ранняй бульбы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Да работ на бульбяных палях прыступілі ў Талачынскім, Верхнядзвінскім, Полацкім, Віцебскім і Шумілінскім раёнах. Паводле даных на 9 жніўня, выкапана 630 т пры сярэдняй ураджайнасці 258 ц/га. Усяго ў вобласці пад бульбу адведзена 5,6 тыс.га, пры гэтым убрана менш за 1% плошчаў. Гаспадаркі Гарадоцкага і Дубровенскага раёнаў завяршылі трапа́нне лёну, яшчэ ў трох раёнах (Аршанскім, Сенненскім і Бешанковіцкім) гэтая работа блізкая да завяршэння. Усяго ў вобласці лён вытрапаны на плошчы больш за 15,6 тыс.га, што складае 84% да плана. На працягу 4-5 дзён гаспадаркі плануюць цалкам завяршыць трапа́нне лёну, дадалі ў камітэце.-0-