Навучэнцы Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа асвойваюць азы прафесіі на флагманскай тэхніцы МТЗ
Штогод сцены гэтага агракаледжа пакідае каля 400 навучэнцаў з кваліфікацыяй «тэхнік-механік» і пасведчаннем трактарыста-машыніста. Актуальнасць ведаў і практыкі забяспечвае рэсурсны цэнтр, які дзейнічае пры навучальнай установе. Яго сэрца — лабараторыя тэхнікі МТЗ, аснашчаная поўным камплектам вузлоў «Беларус-3022», а таксама гусенічным трактарам «Беларус-2103» і колавым «Беларус-3522». А нядаўна гэты шэраг папоўніў трактар «Беларус-3525». Новая мадыфікацыя 350-сільнай машыны заняла цэнтральнае месца ў лінейцы тэхнікі, выклікаўшы найбольшую цікавасць у будучых механізатараў. Пры гэтым вывучаюць флагманскую мадэль МТЗ не толькі навучэнцы Гарадоцкага каледжа, але і рабяты з іншых устаноў прафтэхадукацыі сельскагаспадарчага профілю з усёй Віцебскай вобласці.
Навучэнец Полацкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Станіслаў СМІРНОЎ прыехаў на навучанне ў рэсурсны цэнтр.
ТАК, у гэтыя дні ў адпаведнасці з графікам практычныя ўменні ў рэсурсным цэнтры назапашваюць навучэнцы Полацкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. З улікам надвор'я заняткі праходзяць у памяшканні, дзе навучэнцы трэцяга курса асвойваюць асаблівасці кіравання трактарам, знаёмяцца з яго характарыстыкамі і вучацца ўхіляць няспраўнасці. З пачаткам вясновага сезона адточваць майстэрства рабяты будуць на палях навучальнай гаспадаркі.
Загадчык рэсурснага цэнтра Аляксандр Смірнов і навучэнцы Полацкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Канстанцін Шалуноў, Станіслаў Смірнов, Андрэй Пацёмкін і Вадзім Пагорыла на занятках.
Аднагрупнікі Андрэй Пацёмкін, Валянцін Шалуноў, Вадзім Пагорыла і Станіслаў Смірнов з задавальненнем аглядаюць «Беларус-3525». Погляд сур'ёзны, але з агеньчыкам. Каштоўнасць магчымасці вывучыць такую машыну ў перыяд навучання усведамляе кожны з іх, бо атрыманыя веды спатрэбяцца ўжо ў найбліжэйшай будучыні — іх трэба будзе прымяніць на вытворчай практыцы, якая пачнецца літаральна праз месяц, адзначае Станіслаў Смірнов:
— Я ўжо праходзіў практыку ў адной з гаспадарак Верхнядзвінскага раёна і ведаю, што ў Віцебскай вобласці выпускнікоў стараюцца накіроўваць у лепшыя сельгаспрэдпрыемстваў, дзе ёсць сучасная тэхніка. А з ёй трэба ўмець працаваць. Зразумела, што яшчэ трэба будзе шліфаваць вопыт, але першапачатковая база павінна быць. Таму важна разумець, як машына ўладкавана, што сабой уяўляе. Нават калі і не адразу, то потым, упэўнены, давядзецца папрацаваць на такім трактары. Ды і для самаразвіцця карысна: гэтыя веды ў жыцці дакладна спатрэбяцца. Добра, што ёсць такія цэнтры, дзе ўжывую можна адпрацаваць патрэбныя навыкі на добрым узроўні.

Сур'ёзную матывацыю ва ўсіх хлопцаў да асваення новай тэхнікі адзначае і намеснік дырэктара каледжа па вучэбна-вытворчай рабоце Юрый Сарочынскі:
— У нашым рэсурсным цэнтры мы даём навучэнцам той пласт практычных ведаў, якога няма ў стандартным навучальным працэсе. Пры гэтым атрымліваюць іх і хлопцы з іншых прафтэхустановаў аграрнага профілю рэгіёна. Прадстаўнікі кожнай з іх па графіку прыязджаюць да нас для адточвання навыкаў. Распрацавана 40-гадзінная праграма, якая ўключае глыбокае знаёмства з сучаснымі агрэгатамі, асновамі дыягностыкі, пошукам няспраўнасцей. Хлопцы атрымліваюць комплексныя веды па будове рухавікоў, гідраўлікі, электронікі і іншых сістэм, засвойваюць асноўныя прынцыпы працы, прыдатныя да любога механізму — ад простага аўтамабіля да складанай энергонасычанай тэхнікі. Так яны становяцца спецыялістамі, якія ўмеюць правільна эксплуатаваць і абслугоўваць складаныя сельгасмашыны.

Старацца ў вучобе навучэнцаў Гарадоцкага каледжа падштурхоўвае яшчэ адзін немалаважны стымул: пры годных выніках лепшых з іх прыцягваюць да працы на станцыі тэхабслугоўвання машын, якая адкрыта пры каледжы, каб звязаць вучобу з практыкай. А дадатковы зародак да стыпендыі— сур'ёзны аргумент для ўчарашніх хлапчукоў!

А да 1 верасня тут плануецца адкрыць дадатковы ўчастак па тэхнічным абслугоўванні трактароў. Закуплена абсталяванне для рамонту галоўкаў блокаў цыліндраў і абсталяваны зварачны цэх. Неўзабаве будзе абсталявана слесарная майстэрня, у далейшых планах адкрыць цэх па рамонце гідраўлічнага абсталявання і дадаць грузавы шынамантаж для выпраўлення пашкоджанняў колаў вышынёй да 2,5 метра.