Навучэнец з Віцебска заваяваў залаты медаль на міжнароднай алімпіядзе па фізіцы
Цудоўнай навіной з намі падзялілася намеснік дырэктара гімназіі № 8 Наталля Ждановіч.
Міжнародная алімпіяда па фізіцы імя Ахмада Аль-Фергані праходзіла ў Фергане (Узбекістан) з 10 па 13 лістапада. У ёй прынялі ўдзел 127 школьнікаў. – Ад кожнай з 19 краін-удзельніц маглі выступаць не больш за чатыры юных фізіка, – адзначыла Наталля Эдуардаўна. – У беларускую каманду трапіў і Максім Барынін – навучэнец 11 «А» класа нашай гімназіі.

Максім бліскуча выступіў і заваяваў залаты медаль! Да перамогі юнака прывяла настаўніца фізікі Алена Маруцька. Цяпер хлопец адпачывае ў санаторыі. Як толькі вернецца, мы абавязкова возьмем у яго інтэрв'ю і павіншуем з перамогай у адной з самых прэстыжных міжнародных алімпіяд асабіста.