У галоўнай елцы краіны ўзялі ўдзел дзеці з Віцебскай вобласці
Галоўная ёлка краіны 28 снежня сабрала дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі. Традыцыйна навагодняе прадстаўленне ў Палацы Рэспублікі стала своеасаблівай кульмінацыяй агульнанацыянальнай акцыі «Нашы дзеці». У Мінск прыехала каля 2500 дзяцей. Па традыцыі хлопчыкаў і дзяўчынак павіншаваў кіраўнік дзяржавы.
Сярод іх дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці, якія выхоўваюцца ў апекунскіх сем'ях, выхаванцы кадэцкіх вучэльняў, дзеці з сем'яў бежанцаў, пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў і фестываляў, а таксама тыя, хто дасягнуў поспехаў у грамадскай рабоце.
Сярод тых, хто быў на гэтым прадстаўленні, навучэнец сярэдняй школы №45 Антон Шайко. Ён майстар спорту па скачках на батуце і займаецца ў СДЮШАР №1 у знакамітага трэнера Вольгі Уласавай.
– Пабываў на такой ёлцы ўпершыню, сустрэў шмат цікавых дзяцей. Многія ўдзельнікі казалі, што такога маштабнага шоў з танцамі, упрыгожанай залай, цыркавымі прадстаўленнямі, з удзелам вядомых акцёраў і вядучых, у мінулыя гады не было, – расказаў 16-гадовы Антон. – Нам уручылі падарункі: шапку Дзеда Мароза, цукеркі ў прыгожай драўлянай упакоўцы. Запомнілася, як выступаў Прэзідэнт, асабліва тая яго думка, што ўсё трэба рабіць своечасова.