Участкі для галасавання ў Віцебскай вобласці гатовыя да завяршальнага этапу выбарчай кампаніі
8 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла — БЕЛТА/. Участкі для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Віцебскай вобласці практычна гатовыя да завяршальнага этапу выбарчай кампаніі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Віцебскай абласной камісіі па выбарах Вячаслаў Круктоўскі.
Супрацоўнікі МНС ужо завяршылі праверку ўчасткаў для галасавання і пракантралявалі выкананне раней выдадзеных прадпісанняў па забеспячэнні бяспекі грамадзян, абласны філіял "Белтэлекам" забяспечыў усе ўчасткі тэлефоннай сувяззю. Цяпер на ўчастках для галасавання дзяжураць члены ўчастковых камісій. Выбаршчыкі могуць прыйсці на ўчастак, пазнаёміцца з данымі аб кандыдатах у прэзідэнты, праверыць наяўнасць сваёй прозвішчы ў спісах для галасавання. Па папярэдніх даных, у спісах выбаршчыкаў каля 895 тыс. прозвішчаў.
Выбаршчыкі ў Віцебскай вобласці змогуць прагаласаваць на 911 участках для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У воінскіх часцях будуць працаваць 2 участкі для галасавання, у санаторыях, бальніцах, дамах адпачынку і прафілакторыях — 50 участкаў. У склад камісій уключана 11458 чалавек.
Камісіямі па выбарах Прэзідэнта ў Віцебскай вобласці акрэдытавана больш за 4 тыс. мясцовых назіральнікаў. Чакаецца, што за ходам выбарчага працэсу ў рэгіёне будуць сачыць каля 1 тыс. кароткатэрміновых назіральнікаў ад СНД і больш за 400 ад АБСЕ.
У вобласці працуюць 28 тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі, у тым ліку 1 абласная, 21 раённая, 3 гарадскія камісіі — у гарадах абласнога падпарадкавання, 3 раённыя — у Віцебску. Усяго ў складзе камісій працуюць 364 чалавекі.
Выбары Прэзідэнта Беларусі прызначаны на 19 снежня 2010 года. датэрміновае галасаванне пачнецца з 14 снежня. —0—