Участковыя міліцыянеры Віцебскай вобласці прызнаны лепшымі ў Беларусі

Участковые милиционеры Витебской области признаны лучшими в Беларуси
Лепшыя ўчастковыя рэспублікі служаць у Віцебскай вобласці. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт УУС Віцебскага аблвыканкама.


Рэспубліканскі агляд-конкурс на званні «Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі» і «Лепшы ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх» вызначыў самых адказных прадстаўнікоў прафесіі.

Конкурсанты з усіх куткоў Беларусі спаборнічалі ў Нясвіжы ў тактыка-спецыяльнай, медыцынскай, агнявой і фізічнай падрыхтоўцы, а таксама былі праэкзаменаваны па этыкеце і красамоўстве. Пераможцы атрымалі новыя службовыя аўтамабілі і камп'ютары.

Участковы інспектар ІСН Віцебскага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Аляксей Саўчанка стаў лепшым інспектарам па справах непаўналетніх. Другое месца заваяваў старшы ўчастковы інспектар Шаркаўшчынскага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Іван Мацкевіч.

Лепшым участковым інспектарам рэспублікі прызнаны супрацоўнік Браслаўскага РАУС, старшы лейтэнант міліцыі Мікалай Іваноў. Участковы інспектар міліцыі Наваполацкага ГАУС капітан міліцыі Вадзім Марковіч апынуўся на трэцім месцы.

У агульнакамандным заліку каманды ўчастковых міліцыі і ІСН Віцебскай вобласці занялі вышэйшыя прыступкі п'едэстала.

"Віцебскія весці". Фота УУС Віцебскага аблвыканкама.