Удзельнікі браняпрабегу "Дарога Мужнасці" прыбудуць у Оршу 19 чэрвеня

Орша стане першым беларускім горадам, які сустрэне ўдзельнікаў бронепрабегу Саюзнай дзяржавы "Дарога Мужнасці", паведамілі ў Аршанскім райвыканкаме.

Удзельнікаў бронепрабегу чакаюць у Оршы 19 чэрвеня. Тут каля Кургана Бессмяротнасці адбудзецца ўрачысты мітынг, які завершыцца дэманстрацыяй прыбылай тэхнікі. У мерапрыемстве возьмуць удзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, навучэнская моладзь, вучні патрыятычных класаў, грамадскасць.

Старт бронепрабегу будзе дадзены 17 чэрвеня ў Маскве на Паклоннай гары. Плануецца, што больш за 20 адзінак дэмілітарызаванай тэхнікі (БТР і БРДМ) праедуць ад Масквы да Брэста і назад. Удзельнікі наведаюць расійскія гарады Адзінцова, Галіцына, Мажайск, Вязьму, Смаленск. Беларуская частка маршруту пройдзе праз Оршу, Мінск, Брэст, Бярозу. Кульмінацыя акцыі - удзел у памятных мерапрыемствах у Брэсце 22 чэрвеня. Арганізатар бронепрабегу "Дарога Мужнасці" - расійская міжрэгіянальная грамадская арганізацыя "Ваенна-тэхнічнае таварыства".

Асноўная задача - аддаць даніну памяці героям, якія змагаліся за Радзіму падчас Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ўмацаванне культурных сувязей. Усяго ўдзельнікі бронепрабегу пераадолеюць звыш 2 тыс. 300 км шляху, прымуць удзел у 20 памятных мерапрыемствах на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Чакаецца, што ўдзельнікі мерапрыемства ўсталююць рэкорд, які ўвойдзе ў Кнігу рэкордаў Расіі. Гэта будзе самы працяглы марш-бросок, зроблены на бронетэхніцы.

Алена Ціханава - БЕЛТА.