Удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны з 7 па 11 мая змогуць тэлефанаваць па Беларусі бясплатна

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны з 7 па 11 мая будзе прадастаўлена права бясплатнага карыстання паслугамі стацыянарнай тэлефоннай сувязі на тэрыторыі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. Паслугі міжгароднай і міжнароднай тэлефоннай сувязі будуць прадастаўлены з выкарыстаннем сэрвісных тэлефонных картак (СТК). Для гэтых мэт кожнаму інваліду і ўдзельніку ВАВ РУП "Белтэлекам" заказнымі лістамі з паведамленнем накіруе СТК наміналам 16 000 тарыфных адзінак. У канверт разам з карткай будзе ўкладзена віншавальная паштоўка і кароткая інфармацыя па карыстанні СТК, надрукаваная буйным шрыфтам.-0-