Удзельнікі "Славянскага базару" размесцяцца ў 14 аб'ектах Віцебска і гасцініцах Мінска

Для пражывання ўдзельнікаў XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" будзе задзейнічана 14 аб'ектаў у Віцебску, а таксама асобныя гасцініцы Мінска, паведаміў на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Мікалайкін.

У Віцебску будуць задзейнічаны гасцініцы "Лучоса", "Віцебск", "Эрыдан", "Віцебсктурыст", а таксама прафсаюзныя, інтэрнаты ВНУ і іншых навучальных устаноў. "Па ўсіх праводзіліся падрыхтоўчыя работы, хаця б мінімальны касметычны рамонт", - адзначыў Віктар Мікалайкін. Самыя затратныя работы вяліся ў першых дзвюх гасцініцах. У "Лучосе" на 100% заменена сістэма кандыцыянавання нумароў. Падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя па мадэрнізацыі асобных нумароў, якая адбудзецца ўжо пасля форуму.

"Па гасцініцы "Віцебск" працягваем работу. Некалькі нумароў увядзем да 8 ліпеня. Усяго будзе асвоена Br3,5 млрд па гарадскім бюджэце плюс уласныя сродкі, якія гасцініца выдзяляла на абсталяванне, мэблю, пасцельныя прыналежнасці і іншае", - паведаміў мэр. Як дадаў дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка, засяленне гасцей вядзецца ў аператыўным рэжыме: як толькі вызваляецца нумар, ён амаль адразу засяляецца зноў. Але ёсць дні, настолькі насычаныя канцэртнымі праграмамі, напрыклад, са зборнымі канцэртамі, калі прыцягваюцца дадатковыя месцы. У тым ліку сёлета актыўна задзейнічаецца гасцінічны комплекс Мінска - "Планета", "Беларусь" і іншыя аб'екты. "Пакуль служба размяшчэння яшчэ не вызначыла месцы для амаль сотні артыстаў. Мы гэтым займаемся", - заключыў Аляксандр Сідарэнка.

Кацярына Князева - БЕЛТА.