Вучэбна-навукова-вытворчы комплекс «Шляхі пакаленняў» створаны ва ўніверсітэце імя П. Машэрава сумесна з сацыяльнай службай

Навукова-даследча-вытворчы комплекс «Шляхі пакаленняў» створаны ва Установе адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава» ў рамках пагаднення з камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

Мэта комплексу – падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне сацыяльнай работы і псіхалогіі, павышэнне эфектыўнасці навукова-даследчай дзейнасці і апрабаванне яе вынікаў на практыцы.

– Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву работа камітэта будзе весціся пры навуковым суправаджэнні ўніверсітэта, а навучанне ва ВДУ – з улікам нашых рэкамендацый і пажаданняў устаноў сацыяльнай абароны, – паведаміла начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вера Астапенка.

Узаемадзеянне ўніверсітэта і камітэта будзе праходзіць у розных формах, але ўсё будзе накіравана на вырашэнне тых ці іншых задач у сацыяльнай сферы, павышэнне якасці паслуг, што аказваюцца, і, магчыма, з'яўленне іх новых відаў.

– У планах – супольная распрацоўка дарожнай карты пажылога чалавека, якая будзе накіравана на паляпшэнне якасці і павелічэнне працягласці жыцця, – сказала Вера Мікалаеўна.