Навучальныя заняткі сёння адноўлены ў 173 школах Віцебскай вобласці
16 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Вучэбныя заняткі сёння аднавіліся ў 173 агульнаадукацыйных школах Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Разам з тым навучальны працэс па-ранейшаму прыпынены ў 181 школе. Паводле даных абласной санэпідслужбы, у перыяд з 1 па 15 лістапада ў рэгіёне дыягназ грып і ОРВІ пастаўлены 60 602 хворым, з якіх 28 133 ці 42,88% - дзеці. Шпіталізаваны 1751 чалавек, з іх 54,77% дзеці. З 2 па 13 лістапада вірусалагічнай лабараторыяй даследавана 414 проб на вірус. Грып А і В выяўлены ў 39 пробах, парагрып - у адной пробе, у астатніх пробах - вірусныя інфекцыі, у тым ліку змешаныя. -0-