Навучальны год у Воршы пачынаецца з тыдня беларускай мовы
1 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Новы навучальны год пачынаецца ў Воршы з тыдня беларускай мовы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны Ірына Варонава.
Акцыя, назве якой паслужыла вядомае зварот паэта Францішка Багушэвіча "Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлi!", заклікана звярнуць увагу шырокага кола грамадскасці і ў першую чаргу моладзі на каштоўнасць роднай мовы.
У праграме акцыі кніжныя выставы, літаратурныя гасцёўні ў бібліятэках горада, музейныя святы і заняткі, тэматычныя экскурсіі па мясцінах, звязаных з развіццём беларускай пісьменнасці, сустрэчы з пісьменнікамі і гістарычныя ўрокі памяці. 2 верасня адбудзецца прэзентацыя выставы "Я прыйшоў для Вас" з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа ў Мінску і ўскладанне кветак да помніка Уладзіміру Караткевічу.
Арганізатарам акцыі з'яўляецца Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны. Ідэя яе правядзення звязана з уключэннем у 2009 годзе беларускай мовы ў атлас ЮНЕСКА "Мовы свету ў небяспецы".
Яркім святам будзе адзначаны пачатак навучальнага года і ў Віцебску. 7 верасня ў Летнім амфітэатры горада спецыяльна для школьнікаў пройдуць два канцэрты з удзелам моладзевых гуртоў, артыстаў абласнога цэнтра, а таксама творчых калектываў МНС і УДАІ Віцебскага аблвыканкама. Чакаецца, што гледачамі на гэтых мерапрыемствах стануць 11 тыс. дзяцей і падлеткаў, расказалі ў Цэнтры культуры "Віцебск". -0-