Вучэнне міратворчых сіл АДКБ «Непарушнае братэрства» пачнецца 12 кастрычніка ў Віцебскай вобласці
Вучэнні пройдуць на тэрыторыі Беларусі з 12 па 16 кастрычніка. У іх прымуць удзел кантынгенты дзяржаў - членаў АДКБ, аператыўныя групы Аб'яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ, паліцэйскія (міліцэйскія) сілы і падраздзяленні міністэрстваў па надзвычайных сітуацыях.
Агульная колькасць удзельнікаў перавысіць 700 чалавек, будзе задзейнічана больш за 100 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку верталёты і БПЛА. Плануецца, што прадстаўнікі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа будуць у якасці назіральнікаў.
На першым этапе "Непарушнага братэрства" пройдзе падрыхтоўка міратворчай аперацыі Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ (КМС АДКБ). У час другога этапу адпрацуюць практычныя дзеянні падраздзяленняў КМС АДКБ пры аперацыі па падтрыманні міру.
Вучэнні "Непарушнае братэрства" праводзяцца штогод, пачынаючы з 2012-га, на тэрыторыі адной з краін АДКБ.