Вучэнні па ліквідацыі НС на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей пачаліся ў Віцебскай вобласці
На тэрыторыі Віцебскай вобласці пачаліся тактыка-спецыяльныя вучэнні на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва абласным упраўленні МНС.
5 лютага ў в.Луначарскае Верхнядзвінскага раёна прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні мясцовага гарнізона па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі ў ДУСА "Луначарскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў".
Па ўмовах вучэння ў выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі ўзнікла загаранне ў пакоі жылога блока на 2-м паверсе. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС дзяжурным персаналам аб'екта была арганізавана эвакуацыя хворых у суседнія будынкі. Ратавальнікі правялі ацэнку абстаноўкі і эвакуіравалі "пацярпелых" з задымленай зоны. У вучэннях былі задзейнічаны работнікі РАУС, брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.
Адпрацоўка аператыўных дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі ў падобных установах, адзначылі ў МНС, неабходна для каардынацыі дзеянняў іх супрацоўнікаў і службаў, якія ўдзельнічаюць у ліквідацыі НС. Тактыка-спецыяльныя вучэнні працягнуцца да канца сакавіка і ахопяць 31 аб'ект з масавым знаходжаннем людзей.
Кацярына Князева