Навукоўцы і святары абмяркуюць на канферэнцыі ў Віцебску пытанні медыцынскай этыкі

29 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Пытанні ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце абмяркуюць навукоўцы і святары на міжнароднай канферэнцыі ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (ВДМУ), на базе якога яна будзе праходзіць 30 мая. У мерапрыемстве возьмуць удзел студэнты, навукоўцы, урачы, прадстаўнікі духавенства розных канфесій Беларусі, Расіі, Польшчы, Індыі, Шры-Ланкі - усяго больш за 100 чалавек. У ходзе канферэнцыі будуць абмяркоўвацца пытанні прафілактыкі наркаманіі і алкагалізму, павышэння якасці жыцця хворых людзей, духоўныя аспекты барацьбы з абортамі, камп'ютарнай залежнасцю, а таксама іншыя пытанні, звязаныя з урачэбнай этыкай. Свой погляд выкажуць і студэнты з іншых краін, якія навучаюцца ў ВДМУ. Акрамя таго, запланавана наведванне Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, дзе студэнты вывучаюць тэалогію. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі і ВДМУ.-0-