Навукоўцы з 10 краін збяруцца ў Полацку на канферэнцыю да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
У працы форуму возьмуць удзел вучоныя акадэмій навук, буйных вышэйшых навучальных устаноў, музеяў, архіваў, бібліятэк Беларусі, Балгарыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Узбекістана, Украіны, Францыі, Чэхіі. Мяркуецца разгледзець шырокі спектр пытанняў, звязаных з развіццём кніжнай культуры, традыцыямі пісьменнасці, тэкставай камунікацыяй, гісторыяй кніжных і рукапісных збораў, бытаваннем рэдкіх выданняў і г.д. Прадметам абмеркавання на семінары "Францыск Скарына - асоба, дзейнасць, спадчына, сучасныя вобразы" стануць новыя даныя, якія тычацца жыцця і творчасці выдатнага асветніка, гістарычнай памяці пра яго.
Таксама адбудзецца адкрыццё выставы,
падрыхтаванай Бібліятэкай імя Врублеўскіх Літоўскай акадэміі навук.
Канферэнцыя пройдзе пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук.
Арганізатарамі форуму, прысвечанага знамянальнай даце, выступілі Нацыянальная
акадэмія навук Беларусі, Расійская акадэмія навук, Літоўская акадэмія навук і
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.
Алена Ціханава - БелТА.