Навукоўцы прапануюць распрацаваць навуковую праграму інтэграцыі Беларусі і Расіі
15 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Вучоныя прапануюць распрацаваць праграму інтэграцыі Беларусі і Расіі. З такой прапановай выступіў саветнік Прэзідыума НАН Беларусі па эканамічных пытаннях доктар эканамічных навук, акадэмік Пётр Нікіценка сёння на пасяджэнні ў Віцебску Міжакадэмічнага Савета па праблемах развіцця Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Працэс інтэграцыі Беларусі і Расіі цяпер ідзе больш па наіцці", - лічыць акадэмік. На яго думку, з вуснаў палітыкаў часта гучаць некампетэнтныя заявы, якія палітызуюць адносіны паміж дзвюма дзяржавамі. "Навуковая аснова дазволіць зрабіць інтэграцыйныя працэсы маральнымі", - упэўнены Пётр Нікіценка.
Прапанову беларускага вучонага падтрымаў член камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па эканамічнай палітыцы, дэпутат Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу РФ Анатоль Локаць. "Бухгалтарскі падыход у адносінах паміж дзвюма дзяржавамі недапушчальны", - лічыць ён.-0-