Настаўнікаў года выбралі ў Віцебску. Яны прадставяць вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу

У абласным інстытуце развіцця адукацыі ўшанавалі лепшых настаўнікаў Віцебшчыны, якія перамаглі ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2017».

З 133 пераможцаў паўфіналаў ад раёнаў (гарадоў) журы пад старшынствам начальніка ўпраўлення адукацыі Дзмітрыя Хомы выбрала 24 фіналіста, а лепшымі з лепшых сталі 8 педагогаў, якія бліскалі ў суперфінале і будуць прадстаўляць Віцебшчыну на апошнім, рэспубліканскім, этапе конкурсу ў верасні.

Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі і прафесіяналізм усіх удзельнікаў конкурсу, творчы падыход і разнастайнасць форм і метадаў выкладання, якія выкарыстоўваюць сучасныя педагогі.

Адзіным мужчынам – пераможцам суперфіналу ў намінацыі «Гісторыя. Грамадазнаўства. Геаграфія» – стаў 32-гадовы настаўнік гісторыі з сярэдняй школы №3 Оршы Андрэй Іваноў (на фота). Андрэй Міхайлавіч расказаў, што яго сакрэт поспеху – у падтрымцы дружнага і творчага калектыву роднай установы адукацыі.

– Праведзена велізарная праца па сістэматызацыі і прадстаўленні ўласнага педагагічнага вопыту, - адзначыў Андрэй Іваноў. – Школа – маё прызванне і праца з дзецьмі мне ў радасць. Наогул усе ўдзельнікі конкурсу годныя найвышэйшых ацэнак, гэта таленавітыя і пісьменныя педагогі. Мы выкладваліся цалкам, не забываючы пры гэтым пра ўрокі і заняткі ў сваіх установах адукацыі.

У іншых намінацыях пераможцамі сталі: Вольга Высоцкая – выхавальнік полацкага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці, Святлана Рыбачонак – настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ №16 Полацка, Вольга Лукша – настаўнік англійскай мовы браслаўскай гімназіі, Святлана Румянцава – настаўнік беларускай мовы і літаратуры баравухінскай СШ №15 Наваполацка, Аксана Бароўкава – настаўнік пачатковых класаў гімназіі №1 Наваполацка, Марына Юр'ева – настаўнік біялогіі гімназіі №5 Віцебска, Наталля Шчаглова – настаўнік матэматыкі СШ №31 Віцебска.

АЛЯКСАНДР КУЦЫНКА, фота Зьмітра ОСІПАВА, "Віцебскія весці".