Установы адукацыі Віцебскай вобласці прадставяць увесь спектр сваёй прадукцыі на кірмашы 30 красавіка
27 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Установы адукацыі Віцебскай вобласці на выстаўцы-кірмашы "Вясновы карагод" 30 красавіка прадставяць увесь спектр сваёй прадукцыі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Іван Шчурок.
Сёлета кірмаш будзе арганізаваны на праспекце Перамогі. Сваю прадукцыю на ім прадставяць школы, ПТВ, сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы з Віцебска, Віцебскага, Аршанскага, Бешанковіцкага, Лепельскага, Гарадоцкага, Лёзненскага, Сенненскага і Шумілінскага раёнаў. Гараджанам і гасцям абласнога цэнтра будзе прапанаваны шырокі выбар агародніны, саджанцаў і расады, насенне сельскагаспадарчых культур, піламатэрыялы, сталярныя, швейныя, мастацкія вырабы, мэбля для дома і дач, сувеніры. Пры гэтым можна альбо адразу купіць, альбо замовіць выраб, які спадабаўся. Традыцыйна мерапрыемства будзе суправаджацца вялікім канцэртам, падрыхтаваным навучэнцамі і студэнтамі.
Шырокія выстаўкі-кірмашы навучальных устаноў Віцебскай вобласці праводзяцца двойчы на год. Яны з'яўляюцца своеасаблівай справаздачай аб дзейнасці ўстаноў адукацыі, а таксама дапамагаюць зарабіць пазабюджэтныя сродкі на развіццё ўласнай матэрыяльна-тэхнічнай базы. Так, толькі за першы квартал гэтага года даход ад пазабюджэтнай дзейнасці сістэмы адукацыі вобласці склаў каля Br5 млрд.-0-