Удзельная вага МВТ у паліўным балансе прадпрыемстваў ЖКГ Віцебскай вобласці ў 2010 годзе склала 48%
2 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Удзельная вага мясцовых відаў паліва (МВП) у паліўным балансе прадпрыемстваў ЖКГ Віцебскай вобласці ў 2010 годзе склала 48%. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Дзядкоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У цэлым па вобласці ўдзельная вага МВП у паліўным балансе ў 2010 годзе склала 14,4%, што дазволіла зэканоміць 1,9 млн.т умоўнага паліва. На ацяпленне і выпрацоўку электраэнергіі ідуць драўняная шчэпка, тарф, сумесі тарфу і шчэпкі. У 2010 годзе ў вобласці былі ўведзены ў эксплуатацыю 8 кацельняў на МВП агульнай магутнасцю 33 МВт.
Нягледзячы на тое, што гэты паказчык з'яўляецца адным з лепшых у рэспубліцы, першы віцэ-губернатар лічыць, што вобласць мае дастатковыя рэзервы для яго павелічэння. У цяперашні час адпрацоўваецца лагістыка нарыхтоўкі і дастаўкі паліва. У бягучым годзе будуць здадзены ў эксплуатацыю 4 кацельні на МВП. Удзельная вага МВП у паліўным балансе вобласці плануецца давесці да 17,7%, а ў 2012 годзе - да чвэрці.-0-