Удзельная вага МВТ у паліўным балансе ЖКГ Віцебскай вобласці вырасла з 2011 года амаль на чвэрць

Удельный вес МВТ в топливном балансе ЖКХ Витебской области вырос с 2011 года почти на четверть

Прырост удзельнай вагі мясцовых відаў паліва (МВП) у паліўным балансе цеплакрыніц ЖКГ Віцебскай вобласці за 2011-2015 гады склаў амаль чвэрць і на кастрычнік 2015-га дасягнуў 68%, што з'яўляецца найвышэйшым паказчыкам у Беларусі, паведамілі ва ўпраўленні ЖКГ Віцебскага аблвыканкама. За гэты перыяд на кацельнях сістэмы ЖКГ было ўведзена ў эксплуатацыю дадаткова 37 катлоў на МВП сумарнай прадукцыйнасцю 85 МВт, у тым ліку ў бягучым годзе завяршаюцца работы па ўстаноўцы 4 катлоў (6 МВт).

З 2011 года прадпрыемствы ЖКГ павялічылі аб'ём спажывання МВП на 27,5%, або на 43,3 тыс. т.у.п., што дазволіла замясціць спажыванне 37,7 млн куб.м прыроднага газу і забяспечыла гадавую эканомію на суму каля Br24,9 млрд у цэнах бягучага перыяду. Перавод кацельняў на МВП дазволіў знізіць паліўны складнік у сабекошце адной гігакалорыі цеплавой энергіі амаль на Br20 тыс. Акрамя таго, з мэтай скарачэння ўдзельнага расходу кацельна-пячнога паліва было заменена 85 катлоў з нізкім ККД, у тым ліку 25 установак у гэтым годзе, на больш энергаэфектыўныя.

У выніку ўдзельны расход на вытворчасць адной гігакалорыі цеплавой энергіі зніжаны на 23 кг у пераліку на ўмоўнае паліва, што дае гадавую эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў на суму Br4,6 млрд, або каля 1,2 тыс. т.у.п. Гэта дазволіла яшчэ амаль на Br13 тыс. скараціць паліўны складнік у затратах на вытворчасць гігакалорыі цяпла, адзначылі ва ўпраўленні ЖКГ.

Кацярына Князева, БелТА.