Доля нафтахіміі ў агульным аб'ёме прамысловай прадукцыі Віцебскай вобласці неабходна зніжаць - А.Косінец

28 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Вага нафтахімічнай галіны ў агульным аб'ёме прамысловай прадукцыі Віцебскай вобласці неабходна зніжаць, павялічваючы пры гэтым долю іншых галін. Пра гэта заявіў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па папярэдніх даных, аб'ём вытворчасці на ААТ "Нафтан" у студзені бягучага года склаў 76% да аналагічнага перыяду 2009 года. Гэта можа негатыўна адбіцца на выніках работы рэгіёна ў студзені. Разам з тым інтэнсіўнае развіццё машынабудавання, станкабудавання, лёгкай прамысловасці, электронікі дазволіла б пазбегнуць залежнасці эканомікі вобласці ад нафтаперапрацоўчага прадпрыемства. Старшыня аблвыканкама адзначыў, што ў наступным годзе вобласць узяла на сябе павышаныя абавязацельствы і мае намер выканаць заданні пяцігодкі да 1 лістапада 2010 года. Для выканання гэтай задачы тэмп росту вытворчасці прамысловай прадукцыі ў супастаўных цэнах павінен скласці 125% пры запланаваным заданні 111-113%, прадукцыйнасць працы павінна ўзрасці ўдвая. Прыярытэтнае развіццё ў бягучым годзе будзе нададзена развіццю інавацыйных і імпартазамяшчальных вытворчасцей. У вобласці прадугледжваецца стварыць каля 100 прадпрыемстваў і новых вытворчасцей. Працягнецца работа па асваенні новых відаў прадукцыі. У 2009 годзе яе вага склала каля 19%. У год якасці пільную ўвагу будзе нададзена ўкараненню сучасных стандартаў і сертыфікацыі прадукцыі. У 2009 годзе ў Віцебскай вобласці прырост аб'ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі ў супастаўных цэнах да 2008 года склаў 6,2%, спажывецкіх тавараў - 5,9%. На 38% павялічыўся выпуск экскаватараў, амаль на 74% узрасла вытворчасць тэлевізараў з вадкакрысталічным і плазменным экранам, прадпрыемствы сталі больш выпускаць мэблі, трыкатажных вырабаў, дываноў, мяса, тлустых сыроў, масла.-0-