Доля працуючых у малым і сярэднім бізнесе на Віцебшчыне павінна вырасці амаль да 30% да 2020 года
Дадзены працэнт вызначаецца ад агульнай колькасці людзей, занятых у эканоміцы, пры гэтым прадпрымальніцкі сектар будзе фарміраваць да таго часу ўжо 24,2% валавога дададзенага кошту рэгіёна.
Такія арыенціры развіцця недзяржаўнага сектара эканомікі Прыдзвіння вызначаны ў Дзяржаўнай праграме «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь» на 2016 — 2020 гады. Дакумент прыняты ў мэтах развіцця недзяржаўнага сектара эканомікі як аднаго з фактараў забеспячэння стабільна высокага ўзроўню занятасці насельніцтва і эканамічнага росту.
У ліку асноўных зводных мэтавых паказчыкаў, якія вызначаюць эфектыўнасць прымаемых мераў па развіцці дзелавой ініцыятывы і падтрымцы прадпрымальніцтва ў рэгіёне, а таксама ў якасці арыенціра ўводзіцца шчыльнасць малога і сярэдняга бізнесу. Так, за пяцігодку колькасць малых і сярэдніх прадпрыемстваў на 1 тысячу занятых у эканоміцы павінна вырасці да 22,2 адзінкі, індывідуальных прадпрымальнікаў — да 53,6. Удзельная вага выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) такіх суб'ектаў гаспадарання дасягне 30,3% агульнаабласнога паказчыка.
На аказанне дзяржаўнай фінансавай дапамогі прадпрымальніцтву плануецца накіраваць каля 88,5 млрд рублёў з мясцовага бюджэту. Да 2020 года на Віцебшчыне будзе працаваць 11 цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва (сёння іх 7), а таксама 4 інкубатара малога прадпрымальніцтва (2). На нарошчванне патэнцыялу суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі гэтага сектара эканомікі са сродкаў бюджэту вобласці
мяркуецца выдаткаваць каля 16 млрд рублёў.
Сяргей Антонаў, «Віцебскія весці».