Крымінальная справа ўзбуджана ў дачыненні да нелегальнага нарыхтоўшчыка чорнага металу з Полацка
4 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Да крымінальнай адказнасці прыцягнуты нелегальны нарыхтоўшчык чорнага металу з Полацка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва Упраўленні барацьбы з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкама.
Фактычна на працягу ўсяго мінулага года (з 21 студзеня па 14 снежня) 38-гадовы афіцыйна непрацуючы жыхар Полацка без рэгістрацыі ва ўстаноўленым законам парадку і спецыяльнага дазволу займаўся нарыхтоўкай лому і адходаў чорных металаў, які затым здаваў на ПУП "Віцебсквторчормет". Даход, атрыманы мужчынам за гэты час, склаў звыш Br43 млн.
За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, спалучаную з атрыманнем даходу ў буйным памеры, у дачыненні да палачаніна ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.233 Крымінальнага кодэкса Беларусі, пакаранне па якой прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі. -0-