Крымінальныя справы ўзбуджаны па факце ДТЗ з удзелам хуткай і таксі ў Віцебску
Крымінальныя справы ўзбуджаны па факце рэзанансных ДТЗ у Віцебску, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
Па факце дарожна-транспартнага здарэння, здзейсненага 21 ліпеня 2013 года з удзелам машыны хуткай медыцынскай дапамогі, узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК Беларусі. Каля трох гадзін ночы 59-гадовы кіроўца хуткай, рухаючыся па вуліцы Замкавай, наехаў на 23-гадовага непрацуючага мясцовага жыхара, які пераходзіў праезную частку па-за пешаходным пераходам – той ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы.
"Следства мае дакументальнае пацвярджэнне таго, што кіроўца аўтамабіля быў цвярозы. Машына накіроўвалася па выкліку для аказання хуткай медыцынскай дапамогі і рухалася без уключаных праблескавых маячкоў і гукавой сігналізацыі", - праінфармавала Іна Гарбачова. Цяпер праводзяцца неабходныя крыміналістычныя экспертызы, аднаўляецца поўная карціна таго, што адбылося, у тым ліку прымаюцца меры па ўстанаўленні відавочцаў ДТЗ.
Таксама па ч.2 арт.317 КК узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да 31-гадовага кіроўцы таксі. ДТЗ адбылося 19 ліпеня каля 24 гадзін на праспекце Будаўнікоў. Кіруючы аўтамабілем "Нісан-Альмера" мужчына наехаў на сужэнскую пару, якая пераходзіла праезную частку па-за пешаходным пераходам. Жанчына з траўмамі рознай ступені цяжкасці была дастаўлена ў бальніцу, яе муж памёр на месцы здарэння.
"Да водія не прымянялася мера стрымання. Даставерна ўстаноўлена, што ён на момант ДТЗ знаходзіўся ў цвярозым стане", - адзначыла Інна Гарбачова. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на збор доказаў па гэтай крымінальнай справе.