Указ аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў дазваляе крэдыторам і даўжнікам знайсці кампраміс
"Пазіцыя Вярхоўнага Суда накіравана на максімальны сыход ад судовых разглядаў пры вырашэнні спрэчак. Для рэалізацыі ўказа №399 мы павінны ствараць умовы для максімальнага раскрэпошчвання дзелавой і нават адміністрацыйнай ініцыятывы кіраўнікоў на месцах, якім бачна, што і як трэба рабіць для развіцця прадпрыемстваў. Дакумент не прадугледжвае магчымасці бясконцых судовых працэдур, прадугледжана толькі адна - абскардзіць канчатковае рашэнне. Акрамя таго, згодна з указам і крэдыторы, і даўжнікі маюць магчымасць максімальна дамаўляцца і знаходзіць кампраміс", - адзначыў Юрый Кобец.
У сітуацыі, калі ўсе механізмы ўказа не змаглі прывесці да фінансавага аздараўлення, можа ісці гаворка аб ліквідацыі сельгаспрадпрыемства як арганізацыйна-прававой формы, але не вытворчасці. Людзі як працавалі, так і будуць працаваць, але ўжо ў іншых умовах.
Учора ў Віцебскім аблвыканкаме прайшоў семінар "Аб прапанаваных інструментах і механізмах фінансавага аздараўлення сельскагаспадарчых арганізацый у рамках указа №399 "Аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый". Дакумент прадугледжвае асноўныя інструменты і механізмы аздараўлення неплацежаздольных сельгасарганізацый. Плануецца, што да 6 красавіка 2019 года будуць сфарміраваны пералікі арганізацый краіны, якія падлягаюць фінансаваму аздараўленню.