Указ аб развіцці Аршанскага раёна накіраваны на комплекснае вырашэнне ключавых пытанняў - Алег Мацкевіч
Указ аб развіцці Аршанскага раёна накіраваны
на комплекснае вырашэнне ключавых пытанняў і дапаможа падняць узровень жыцця
мясцовага насельніцтва. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік старшыні
Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч на брыфінгу, прысвечаным рэалізацыі норм
указа.
"Указ накіраваны на комплекснае
вырашэнне ключавых пытанняў: прыцягненне інвестыцый, бізнесу ў Аршанскі раён,
павелічэнне даходнасці мясцовага бюджэту, - сказаў першы намеснік старшыні
аблвыканкама. - Гэты дакумент нараджаўся, каб комплексна падняць узровень жыцця
насельніцтва".
Алег Мацкевіч звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што нормы указа ахопліваюць усе
напрамкі, у тым ліку пытанні кантрольна-нагляднай дзейнасці,
праваахоўных органаў. "Прыкладзены максімальныя намаганні, каб Орша
стала адпраўной кропкай, на якую будуць раўняцца ўсе астатнія гарады",
- падкрэсліў ён.
Як адзначыў першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац,
праграма развіцця Аршанскага раёна зацверджана указам №506 да 2023 года. Прадугледжаныя
ёю меры эканамічнага, фінансавага, падатковага, адміністрацыйнага і
стымулюючага характару накіраваны перш за ўсё на дзеючыя ў Аршанскім раёне
вытворчасці па выпуску прадукцыі, аказанні работ і паслуг.
"Для атрымання прэферэнцый і льгот
сваю дзейнасць суб'ектам гаспадарання неабходна пацвердзіць
адпаведнымі сертыфікатамі, якія выдаюцца ў БелГПП. Па 2018 годзе такія
дакументы мелі 43 суб'екты гаспадарання. За два мінулыя тыдні для
атрымання пацвярджэнняў дзейнасці паступіла каля 30 зваротаў. Гэта
кажа аб цікавасці з боку бізнесу", - заявіў Сяргей Пац. Ён дадаў,
што закладзеныя указам льготы прадугледжаны і для новых, і для дзеючых
прадпрыемстваў і арганізацый.
Генеральны дырэктар Віцебскага аддзялення БелГПП Наталля Вараб'ёва паведаміла, што патэнцыйнай магчымасцю скарыстацца прэферэнцыямі па ўказе валодае фактычна чвэрць суб'ектаў гаспадарання Аршанскага раёна.