Вулічныя гулянні з конкурсамі і майстар-класамі пройдуць у Віцебску
Народныя гулянні пройдуць з 12.00 да 14.00 з традыцыйным шэсцем і песняспевамі. Гасцей чакае тэатралізаваная праграма з гульнямі, конкурсамі і сувенірамі. Арганізатары падрыхтавалі майстар-класы, будуць працаваць фотазоны клубаў гістарычнай рэканструкцыі, а таксама выстава "Зімы зачараванне" ад аб'яднання мастакоў-аматараў "Контур".
Таксама жадаючыя змогуць набыць работы майстроў падчас выставы-продажу. Уся праграма "Віцебскіх калядаў, або Калядаў у Задзвінні" пройдзе на вуліцы. Апранутыя ў касцюмы калядоўшчыкі гатовыя падняць настрой віцяблянам і гасцям горада.
На яшчэ адно святочнае мерапрыемства запрашае канцэртная зала Сафійскага сабора ў Полацку. 10 студзеня а 15.00 аматараў класічнай музыкі чакае канцэрт арганнай музыкі "З Ражаством і Новым годам" у выкананні Ксеніі Пагарэлай. У праграме творы Баха, Букстэхудэ, Дакен, Дзюбуа і іншых кампазітараў.