Унікальную бібліятэку на 300 тыс. тамоў атрымаюць медыцынскія работнікі Віцебскай вобласці

4 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Унікальную бібліятэку на 300 тыс. тамоў атрымаюць медыцынскія работнікі Віцебска і вобласці, паведаміў сёння журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік аблвыканкама прымаў удзел у рабоце штаба па будаўніцтве марфалагічнага корпуса Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Будаўніцтва бібліятэкі ўключана ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму. На выкананне праекта будзе накіравана Br10 млрд. Нягледзячы на тое, што бібліятэка будзе пры медвуниверсітэце, карыстацца ёю змогуць не толькі студэнты, але і практыкуючыя ўрачы. Чытальная зала разлічана на 200 пасадачных месцаў. Акрамя звычайных кніг і падручнікаў тут будуць знаходзіцца і электронныя выданні. Плануецца, што бібліятэка будзе здадзена ў эксплуатацыю ў першай палове 2011 года. Яшчэ адным праектам, уключаным у Дзяржаўную інвестпраграму, з'яўляецца марфалагічны корпус універсітэта. Новы лабараторна-тэарэтычны корпус плошчай 50 тыс. кв. м будзе ўведзены ў строй ужо да сярэдзіны 2010 года. У шасціпавярховым будынку размесцяцца кафедры анатаміі, судовай медыцыны, мікрабіялогіі, навучальныя аўдыторыі і лабараторыі, якія да гэтага знаходзіліся ў прыстасаваных памяшканнях. -0-