Упраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама запрашае да ўдзелу ў рэспубліканскім турыстычным конкурсе "Пазнай Беларусь"
Сярод задач конкурсу – стымуляванне канкурэнтаздольнасці рынку турыстычных паслуг Рэспублікі Беларусь, заахвочванне за ўклад у развіццё турыстычнай індустрыі, прыцягненне увагі да турыстычных брэндаў, стварэнне станоўчага вобразу Рэспублікі Беларусь як краіны, прывабнай для турыстаў, экскурсантаў, прыцягненне насельніцтва да актыўных формаў адпачынку, прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя гістарычных славутасцей, культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь, павышэнне прэстыжу прафесій, занятых у турыстычнай індустрыі, стымуляванне выкарыстання сучасных тэхналогій у турызме.
Конкурс праводзіцца па 13-ці намінацыях:
- Намінацыя «Я пазнаю Беларусь»;
- Намінацыя «Экскурсавод года»;
- Намінацыя «Турыстычная кампанія года»;
- Намінацыя «Сродак размяшчэння года»;
- Намінацыя «Санаторый года»;
- Намінацыя «Аграэкасядзіба года»;
- Намінацыя «Матэрыял года»;
- Намінацыя «Музей года»;
- Намінацыя «Фотаздымак года»;
- Намінацыя «Аб'ект экалагічнага турызму года»;
- Намінацыя «Аб'ект прамысловага турызму года»;
- Намінацыя «Аб'ект рэлігійнага турызму года», прымеркаваная да Года міру і стваральнай працы;
- Намінацыя «Падзейнае мерапрыемства года».
Цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца ў снежні 2023 года.
Кантактныя даныя: +375 (17) 327 25 11, info@belarustourism.by
Запрашаем да удзелу ў ХХI Рэспубліканскім турыстычным конкурсе «Пазнай Беларусь»!