Папярэдні кантроль становіцца асноўным вектарам дзейнасці КДК - А.Якабсон
15 кастрычніка, Талачын /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Папярэдні кантроль становіцца асноўным вектарам дзейнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю, канстатаваў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня КДК Беларусі Аляксандр Якабсон. Кіраўнік кантрольнага ведамства прыняў удзел у нарадзе па выніках работы галіны жывёлагадоўлі Віцебскай вобласці за студзень-верасень 2012 года.
У Беларусі з 1 кастрычніка 2012 года ўступіў у сілу ўказ №332 аб некаторых мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці. Дакумент патрабуе ад кантрольных і наглядных органаў змены стылю і метадаў работы з акцэнтам на папярэджанне правапарушэнняў. "Асноўным вектарам у дзейнасці КДК становіцца папярэдні кантроль і папярэджанне парушэнняў", - падкрэсліў старшыня КДК.
У сферы аграпрамысловага комплексу пад асаблівым кантролем камітэта знаходзіцца рэканструкцыя малочна-таварных ферм.-0-