Спрошчаная сістэма падаткаабкладання ў Віцебскай вобласці ў 2010 годзе дазволіць скараціць плацяжы на Br24,5 млрд.

10 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Па папярэдніх ацэнках, плацельшчыкі Віцебскай вобласці, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання ў 2010 годзе, змогуць дадаткова пакінуць у сваім распараджэнні каля Br24,5 млрд. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. Усяго ў вобласці ў 2010 годзе спрошчаную сістэму падатковай справаздачнасці прымяняюць амаль 9,5 тыс. суб'ектаў гаспадарання. У параўнанні з пачаткам 2009 года іх колькасць вырасла амаль у тры разы. Прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання дае магчымасць не толькі весці бухгалтарскі і падатковы ўлік у спрошчаным парадку, але і скараціць падатковыя абавязацельствы. Па ацэнцы спецыялістаў падатковага ведамства, у 2009 годзе на адну арганізацыю, якая выплачвае падаткі ў агульным устаноўленым парадку, прыпадала ў сярэднім каля Br86 млн. падатковых плацяжоў, а арганізацыя, якая прымяняе спрошчаную сістэму, выплаціла крыху больш за Br21 млн. У 2009 годзе плацельшчыкі Віцебскай вобласці, якія прымянялі спрошчаную сістэму падаткаабкладання, папоўнілі бюджэт Br98,3 млрд., што на 22% перавышае суму плацяжоў ад гэтай катэгорыі ў 2008 годзе. З агульнай сумы паступленняў на долю прадпрыемстваў і арганізацый прыпадае каля 85%. -0-