Узровень беспрацоўя ў Віцебскай вобласці ў студзені-верасні склаў 1%

5 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Узровень беспрацоўя ў Віцебскай вобласці па выніках дзевяці месяцаў бягучага года склаў 1% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва, што на 0,1 працэнтнага пункта ніжэй, чым у студзені-верасні 2009 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. Па папярэдніх даных, на 1 кастрычніка ў вобласці зарэгістравана каля 5,7 тыс. беспрацоўных, або 90,2% да адпаведнага перыяду мінулага года. У той жа час колькасць свабодных вакансій складала 6,4 тыс., што на 57,4% больш, чым на аналагічную дату 2009 года. За дзевяць месяцаў у рэгіёне створана 19,2 тыс. новых працоўных месцаў пры заданні на год 25 тыс. Працаўладкавана 27,5 тыс. чалавек (107,2% да студзеня-верасня 2009 года), у тым ліку 17,4 тыс. беспрацоўных (адпаведна 106,9%). Пры гэтым з мэтай працаўладкавання ў сельскую мясцовасць перасяліліся 96 сем'яў. Удзел у аплатных грамадскіх работах прынялі 11,7 тыс. грамадзян, уключаючы 7,3 тыс. беспрацоўных. Прафесійнае навучанне і перападрыхтоўку ў гэтым годзе прайшлі звыш 3 тыс. беспрацоўных жыхароў рэгіёна. Пры гэтым 433 чалавекі атрымалі субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. Значная ўвага надаецца таксама арганізацыі маладзёжнай занятасці. За дзевяць месяцаў да часовай працы было прыцягнута больш за 6 тыс. навучэнцаў.-0-