Узровень даверу насельніцтва міліцыі ў Віцебскай вобласці з'яўляецца самым высокім па краіне
Штогодна штаб Міністэрства унутраных спраў вывучае грамадскае меркаванне наконт працы міліцыі. \"У нас ужо ёсць папярэднія даныя, па якіх узровень поўнага даверу міліцыі з боку насельніцтва Віцебскай вобласці складае 68,8%. І гэта не першы год, калі ў нас самы высокі паказчык па краіне. Агульнарэспубліканскі - 65,5%. Усё гэта сведчыць пра тое, што праваахоўныя органы - не толькі мы, але і пракуратура, Камітэт дзяржбяспекі і іншыя сілавыя структуры - робяць усё, каб забяспечыць грамадскую, асабістую, маёмасную бяспеку нашых грамадзян\", - адзначыў Віктар Сянько.
У доказ ён прывёў даныя крымінагеннай сітуацыі ў 2016 годзе. Узровень злачыннасці на 10 тыс. насельніцтва склаў 90,9 злачынства (па рэспубліцы - 97,9) і знізіўся амаль па ўсіх напрамках працы. Асабліва важна, што ў тым ліку па цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах - на 19,4%. Менш зарэгістравана забойстваў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, рабаванняў, налётаў, крадзяжоў і г.д. Гэтая станоўчая дынаміка назіраецца апошнія некалькі гадоў. \"Вырасла раскрывальнасць па лініі крымінальнага вышуку. Прычым па
спажывання кандыдатамі наркотыкаў у юным узросце і іншыя рэчы. Што грэх таіць, тыя праблемы, якія існуюць у грамадстве, ёсць і ў нашым калектыве. У мінулым годзе ўзбуджана 9 крымінальных спраў у дачыненні да 3 нашых супрацоўнікаў, 8 супрацоўнікаў кіравалі транспартам у нецвярозым стане. Гэта рэчы непрымальныя. Мы з гэтага зрабілі высновы і да адбору кандыдатаў на службу ставімся вельмі скрупулёзна\", - запэўніў Віктар Сянько. Ён дадаў, што пры падаўжэнні кантракту кожны супрацоўнік ДАІ таксама праходзіць праверку на паліграфе. З тымі, хто не праходзіць даследаванне, кантракт не падаўжаюць.
Кацярына Князева - БЕЛТА.