Узровень дзіцячай смяротнасці ў Віцебскай вобласці на працягу 5 гадоў ніжэйшы за рэспубліканскі

На Віцебшчыне створаны ўсе ўмовы для абароны дзяцінства і мацярынства.

Свой уклад у гэта кожны дзень робяць медыкі. Дзякуючы ўдасканаленню матэрыяльна-тэхнічнай базы акушэрска-гінекалагічнай службы, прафесіяналізму спецыялістаў, своечасовым кіраўніцкім рашэнням, прадуктыўнаму ўзаемадзеянню структур аховы здароўя і ўлады на працягу апошніх пяці гадоў паказчык дзіцячай смяротнасці ў вобласці ніжэйшы за рэспубліканскі. За пяць месяцаў працы ў бягучым годзе ў паўночным рэгіёне ён склаў 2,2 праміле. З 2009 года на Віцебшчыне не зарэгістравана выпадкаў матчынай смяротнасці.

Гэтыя і іншыя найважнейшыя паказчыкі, якія вызначаюць дэмаграфічную бяспеку, забяспечылі высокую ацэнку прафесіяналізму медыкаў вобласці на рэспубліканскім узроўні.

Ахова здароўя Віцебшчыны заняла першае месца ў рэспубліканскім аглядзе якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва сярод адміністрацыйных тэрыторый па выніках працы за 2017 год.

Акрамя таго, аднымі з лепшых апынуліся Лепельская цэнтральная раённая бальніца, Дабрамысленская сельская ўчастковая бальніца Лёзненскай ЦРБ, Апсаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі Браслаўскай ЦРБ, Шыбецкі ФАП Аршанскай цэнтральнай паліклінікі. Гэта пацвярджае даступнасць і высокую якасць аказання медыцынскай дапамогі не толькі ў абласным цэнтры, буйных гарадах, але і на вёсцы.

"Віцебскія весці".