Узровень вады ў рэках і азёрах павышаецца ў Віцебску, Гарадку і трох раёнах вобласці

Павышэнне ўзроўню вады зафіксавана ў Віцебску, Гарадку, Лёзненскім, Сенненскім і Шумілінскім раёнах, паведамілі ў Віцебскім абласным УМНС.
"У Віцебскай вобласці працягваецца маніторынг гідралагічнай абстаноўкі. У вёсцы Бабінавічы Лёзненскага раёна 27 сакавіка ў выніку павышэння ўзроўню вады ў возеры Зеленскім падтоплена прыватнае падвор'е, два гаспадарчыя пабудовы і зямельны ўчастак плошчай 240 кв.м. Таксама ўзроўні вады павышаюцца ў Віцебску, Гарадку, Сенненскім і Шумілінскім раёнах", - адзначылі ва УМНС.

Неспрыяльная гідралагічная абстаноўка складаецца ў басейне Заходняй Дзвіны - працягваецца рост узроўню вады. Полацкі і Верхнядзвінскі РАНС пераведзены ў павышаны рэжым працы.

"БЕЛТА"