Узровень забруджвання паветра ў гарадах Беларусі з 17 па 23 снежня заставаўся нізкім

24 снежня, Мінск /Кар. БелТА/. Узровень забруджвання паветра з 17 па 23 снежня ў большасці кантраляваных гарадоў Беларусі заставаўся нізкім, паведамілі БелТА ў аддзеле аналізу інфармацыі і прагназавання узроўняў забруджвання паветра Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя. Паводле даных стацыянарных назіранняў, у Наваполацку (раён вуліцы Маладзёжная) адзначана павелічэнне ўтрымання ў паветры дыяксіду азоту: максімальныя канцэнтрацыі знаходзіліся ў межах 1,1-1,3 ПДК. Перавышэнне нарматыву якасці па фармальдэгідзе (2,1 ПДК) зафіксавана 23 снежня ў Брэсце (раён вуліцы Пушкінская). Максімальныя канцэнтрацыі цвёрдых часціц фракцыі РМ-10 у раёнах праспекта Незалежнасці і вуліцы Ціміразева ў Мінску складалі 1,2 ПДК, вуліцы Радыяльная - 2,5 ПДК.-0-