Ураджайнасць кармавых кукурузы ў Віцебскай вобласці перавышае леташнюю больш чым на траціну

9 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Ураджайнасць кармавой кукурузы ў гаспадарках Віцебскай вобласці перавышае леташні паказчык амаль на 38%, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Паводле даных на 9 верасня, усяго па вобласці гэтая культура скашана на 26,4 тыс.га, што складае больш за чвэрць запланаваных да ўборкі плошчаў. Валавы збор зялёнай масы пераваліў за 865 тыс.т. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці перавышае 327 ц/га, што прыкладна на 90 ц/га больш, чым на аналагічную дату мінулага года.

Гаспадаркі двух раёнаў вобласці атрымліваюць ураджайнасць вышэй за 400 ц/га: у Лёзненскім раёне гэты паказчык склаў амаль 453 ц/га, у Полацкім - 408 ц/га. На Віцебшчыне з кукурузы трэба нарыхтаваць асноўны аб'ём сіласу, а таксама ўпершыню прадугледжваецца пры спрыяльных умовах частку пасеваў убраць на збожжа і намалаціць каля 50 тыс.т.

Усяго па вобласці скашаны травы другім укосам на плошчы каля 84 тыс.га, або 65% задання. Нарыхтавана 868,8 тыс.т кармавых адзінак, або больш за 68% задання, забяспечанасць кармамі на ўмоўную галаву жывёлы складае каля 18,8 ц кармавых адзінак. Нарыхтавана больш за 163 тыс.т сена, звыш 2,2 млн.т сенажу, а таксама 747,4 тыс.т сіласу, у тым ліку з кукурузы больш за 640 тыс.т, што складае амаль 27% задання.-0-