Ураджайнасьць буракоў і морквы ў Віцебскай вобласьці на 34% вышэйшая за леташнюю
"Сёлета нас асабліва радуюць агародніна. Ураджайнасць буракоў і морквы - гэтыя карняплоды цяпер актыўна збіраюць з палёў - у сярэднім па вобласці складае 409 ц/га. Гэта на 140 ц больш, чым было летась", - адзначылі ў камітэце. У цэлым у рэгіёне ўжо ўбрана звыш 30% плошчаў, занятых агародніннымі культурамі. Добрыя вынікі дэманструюць і бульбаводы рэгіёну. Ураджайнасць другога хлеба, які ўжо выкапаны на 75% плошчаў, самая высокая ў рэспубліцы - 301,9 ц/га (у сярэднім па краіне - 264,7 ц/га).
"Цяперашні год у вобласці выдаўся багатым на дажджы. Зібраць добры ўраджай збожжавых гэта нам перашкодзіла - у грамадскім сектары намалацілі толькі 841 тыс. т хлеба, але добра адбілася на бульбе, агародніне і кукурузе, ураджайнасць якой таксама адна з самых высокіх у рэспубліцы - 305 ц/га", - падкрэслілі ў камітэце. Што тычыцца астатніх сельскагаспадарчых работ, то хлебаробы вобласці працягваюць сяўбу азімых збожжавых. Гэтыя работы выкананы больш чым на 60% запланаваных плошчаў. За тыдзень у рэгіёне плануюць завяршыць уборку лёну, цяпер гэтыя работы выкананы больш чым на 70%.
Алена Ціханава - БЕЛТА.