Ураджэнка Сенна Ірына Крыўко заваявала «срэбра» на этапе Кубка свету па біятлоне ў Францыі

На этапе Кубка свету па біятлоне ў французскім Ансі зорны час наступіў для ураджэнкі Сянно Ірыны Крывко. Наша зямлячка ўпершыню ў спартыўнай кар'еры заваявала медаль у асабістым заліку.

У забегу з масавым стартам удзельнічалі 30 наймацнейшых спартсменак. У найбольш відовішчавую і прэстыжную гонку Ірына трапіла ўпершыню. Яна адзіная прайшла ўсе чатыры рубяжы без промахаў, што стала залогам поспеху. На апошні круг Ірына Крывко выйшла ўслед за францужанкай Жусцін Брэза, саступаючы 15 секунд, і выйграючы ў леташняга лідара жаночага біятлону немкі Лаўры Дальмайер 9,7 секунды. У выніку беларуска змагла ўтрымаць пазіцыю і заваяваць срэбны медаль.

Вядома ж, больш за ўсіх за Ірыну перажывалі ў Сянно, дзе біятлон з'яўляецца самым папулярным відам спорту. Сярод балельшчыкаў быў і першы трэнер спартсменкі Валерый Лектарааў.

Карэспандэнту «ВВ» ён распавёў, што баяўся апошняга стрэлу і нават у гэты момант заплюшчыў вочы. Але выхаванка не падвяла, прадэманстраваўшы цудоўны псіхалагічны настрой. Далей стала спакайней, таму што Ірына заўсёды праходзіць апошні круг мацней за папярэднія. Праўда, трывогу выклікала пераслед Лаўры Дальмайер, якая ўсё ж здалася на апошнім уздыме.

Ірына Крывко пачала займацца біятлонам у 11 гадоў, што даволі позна па спартыўных мерках. Па словах Валерыя Лектараава, яна доўга асвойвала каньковы ход, далікатнай дзяўчынцы таксама цяжка давалася стральба. Але неўзабаве ўсё стала атрымлівацца, і ў 9 класе Ірыну запрасілі ў Наваполацкае вучылішча алімпійскага рэзерву.

Днямі біятланістка павінна прыехаць у Сянно. Як звычайна, яна прыйдзе ў родную спортшколу, каб пагутарыць з трэнерамі і юнымі выхаванцамі, для якіх яна з'яўляецца кумірам.

А Валерый Міхайлавіч чакае падобных узнагарод ад малодшага брата Ірыны – Віктара Крыўко. Ён таксама ўваходзіць у нацыянальную зборную Беларусі і валодае добрым патэнцыялам.

У студзені 2018 года павінна завяршыцца рэканструкцыя базы Сенненскай СДЮШАР. Як паведаміў дырэктар вучэбна-спартыўнай установы Аляксандр Даўкшас, тут з'явіўся 30-метровы цір для стральбы з пнеўматычнай і малокалібернай зброі, 750-метровая лыжаролерная траса, адміністрацыйнае памяшканне з саунай, душавымі, зброевай пакоем.

На сёння біятлонам у Сянне, Студзёнцы і Ходцах займаецца 94 чалавекі. Так што праз некалькі гадоў мы пачуем новыя імёны мясцовых зорачак.

«Віцебскія весці». Фота БелТА.