Ушацкая мінеральная вада «Вечалле» стане негазаванай і адправіцца на экспарт

Ушачская минеральная вода «Вечелье» станет негазированной и отправится на экспорт

Беларуская боржомі. Так справядліва называюць мінеральную ваду «Вечалле» дзякуючы багаццю мінеральных солей і мікраэлементаў, якія ўваходзяць у яе склад. Нядзіўна, што яна стала лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь 2012 года».

— Дзякуючы рэканструкцыі і мадэрнізацыі нашага прадпрыемства мы не толькі змаглі выпускаць сталовую і адначасова лячэбную мінеральную ваду, але і павялічыць тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі больш чым у чатыры разы. Аб'ёмы вытворчасці безалкагольных напояў, у прыватнасці, выраслі ў 2,4 раза ў параўнанні з узроўнем 2011 года, мінеральнай вады – у 3,6 раза. Цяпер плануем пашырыць асартымент за кошт выпуску негазаванай мінеральнай вады. Думаем пастаўляць сваю прадукцыю за межы Віцебскай вобласці, для чаго неабходна скончыць сертыфікацыю сістэмы менеджменту якасці, — паведаміла дырэктар ППУП «Ушацкі агароднінасушыльны завод» Яўгенія Русак.

Святлана ЗАЛЕСКАЯ, «Віцебскі рабочы»