Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці шукае махлярку, якая ашукала больш за 20 чалавек
У вытворчасці следчага ўпраўлення СК па Віцебскай вобласці знаходзіцца крымінальная справа, узбуджаная ў дачыненні да Бартноўскай Марыі Леанцьеўны 1956 года нараджэння, па ч.4 арт.209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У ходзе следства ўстаноўлена, што Бартноўская М.Л. з 28 студзеня 2013 года па 21 сакавіка 2014 года завалодала грашовымі сродкамі фізічных асоб.
Жанчына, злоўжываючы даверам уласных знаёмых, угаворвала іх узяць на сваё імя крэдыты, пры гэтым запэўнівала, што аплачваць усе выдаткі па крэдытах будзе самастойна. Акрамя афармлення крэдытаў, абвінавачваная неаднаразова брала ў доўг буйныя сумы грошай нібыта на развіццё ўласнага бізнесу, добраўпарадкаванне кватэры дачкі і аплату ўласнага дарагога лячэння.
Аформленыя на знаёмых крэдыты не аплачвала і ўзятыя ў доўг грошы не вяртала.
Пасля таго, як банкі пачалі прымаць меры да спагнання грашовых сум з кліентаў, якія заключылі з імі дагаворы крэдытавання, а пацярпелыя звяртацца ў праваахоўныя органы, абвінавачваная знікла.
На цяперашні час пацярпелымі па крымінальнай справе з'яўляюцца больш за 20 жыхароў горада Віцебска. Усе яны тлумачаць, што давяралі ўласныя грашовыя сродкі абвінавачванай у сувязі з тым, што апошняя на працягу доўгага часу займала кіруючыя пасады ў розных банкаўскіх установах горада Віцебска.
Агульны ўрон, прычынены абвінавачванай фізічным асобам, складае парадку 500 млн. беларускіх рублёў.
Бартноўская М.Л. аб'яўлена ў вышук. Завочна да абвінавачванай прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Следчыя СК па Віцебскай вобласці звяртаюцца да жыхароў горада: у выпадку, калі вам вядомае месцазнаходжанне Бартноўскай М.Л., альбо вы пацярпелі ад яе злачынных дзеянняў, паведаміце пра гэта па тэлефонах: 102, 80212 48-66-37