Паскоранымі тэмпамі: найбуйнейшы пуцеправод у Віцебску плануецца здаць ужо праз год
Самае рэзананснае будаўніцтва апошняга часу ў Віцебску — узвядзенне Полацкага пуцеправода. Чаму рэзананснае? Таму што пасля прадпісання пракуратуры закрыць раней існаваўшы аварыйны аб'ект транспартнай інфраструктуры над чыгункай аўтамабільны паток крыху больш за год таму перанакіравалі на не прыстасаваныя для гэтага вузкія вулачкі абласнога цэнтра. Згодна з праектам тэрмін будаўніцтва пуцеправода складае чатыры гады. Але, да здзіўлення гараджан, маштабная жалезабетонная канструкцыя расце літаральна не па днях, а па гадзінах. Сёння спецыялісты кажуць пра тое, што тэрміны будаўніча-мантажных работ рэальна скараціць удвая.
Дакладнасць ва ўсім
На гадзінніку 9 раніцы. Будоўля як мурашнік, самае ажыўленае месца — ля цэнтральных пралётаў над чыгуначнымі шляхамі. Сюды па рэйках пададзены і ўжо разгортваецца спецыялізаваны мабільны кран грузападымальнасцю звыш 100 тон. У гатоўнасці нумар адзін балковозы. Даўжыня бэлек, якія дасягаюць вагі 40 тон, — некалькі дзясяткаў метраў. Кіраўнік праекта — начальнік аддзела тэхнічнага нагляду ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Казуроў максімальна засяроджаны:
— Сёння ў нас вельмі напружаны дзень. Практычна з секундамерам у руках укладваем бэлькі на перадапошнім пралёце, які праходзіць над чыгуначнымі шляхамі. Важна зрабіць гэта максімальна хутка і дакладна. Бэльку трэба ўкласці на месца з дакладнасцю да 12 міліметраў. Працуем у цеснай сувязі з чыгуначнікамі. Пераклалі частку шляхоў, але ўсё роўна будаўніцтва ўплывае на графік руху цягнікоў. Выкарыстоўваем "вокны" ў раскладзе, таму працэс трэба разлічваць памінутна.
Будаўнічая пляцоўка, якая займае каля 20 гектараў, выглядае маштабна. Штодня тут працуюць 220 — 250 чалавек і 60 — 70 адзінак тэхнікі. Генпадрадчык — Віцебскі філіял МСУ № 5 ААТ «Мастабуд». Яму дапамагаюць калегі з Гродзенскага МСУ № 7, а таксама звыш 20 будаўніча-мантажных прадпрыемстваў і арганізацый Віцебскай вобласці. Міхаіл Казуроў працягвае:
— Па асноўным ходзе ўжо ўстаноўлены 16 апор з 17, кожная з іх складаецца з трох «кустоў». Яшчэ 7 апор будуць змантаваныя для з'ездаў на прылеглыя вуліцы. Калі казаць пра колькасць бэлек пралётных будоў, то іх каля 350. Іх нам пастаўляе Фаніпальскі завод жалезабетонных маставых канструкцый.
Выгляд на будучыню
Асноўная частка маставога пераходу, у тым ліку тая, што пралягае над рэйкамі, — гэта звыш 800 метраў будучай чатырохпалоснай дарогі. Дзе-нідзе рух будзе пераходзіць у шасціпалосны — перад развязкамі на з'ездах, якія запраектаваны ў выглядзе «матылькоў». Цікава, што новы пуцеправод на 1,5 метра вышэйшы за стары, у будучыні гэта дасць чыгуначнікам магчымасць без праблем электрыфікаваць гэты ўчастак шляхоў. А так як зверху, як і раней, пойдуць трамваи, тут будуць пабудаваны трансфарматарная падстанцыя і кантактная сетка, якія не толькі забяспечаць харчаванне гарадскіх вагонаў, але і змогуць пры наяўнасці адпаведных планаў узяць на сябе і забеспячэнне працы тралейбусаў.
За кошт чаго будаўнікі плануюць удвая скараціць тэрміны ўводу аб'екта ў эксплуатацыю? Кіраўнік праекта дзеліцца планамі:
— Цяпер будаўніцтва вядзецца паралельна з праектаваннем. Сам праект быў скарэкціраваны якраз з мэтай скарачэння часавых рамак — мы не можам перакрываць адну з цэнтральных транспартных артэрый горада на цэлых чатыры гады. Але не варта думаць, што ад гэтага пацярпіць сама ідэя. Пуцеправод стане сапраўдным упрыгожаннем горада, тут з'явяцца зручныя пешаходныя тратуары і пераходы, аўтастаянкі, а размешчаны побач аўтавакзал атрымае дадатковае месца для размяшчэння маршрутнага рухомага саставу.

Зіма не перашкода
Надыходзячыя халады ніяк не адзаначацца на тэмпах і якасці працы, запэўніваюць мостабудаўнікі. Спецыялісты будуць выкарыстоўваць бетонную сумесь са спецыяльнымі хімічнымі супрацьмаразнымі дабаўкамі, а таксама ажыццяўляць электрапрагрэў канструкцый. Прыкладна тры месяцы зойме будаўніцтва яшчэ адной апоры на чыгуначных шляхах і ўжо пачаты тут мантаж бэлек пралётных будоў. Паралельна будуць уладкоўвацца шматлікія з'езды. Задача-мінімум — укласціся ў тэрміны, пазначаныя Прэзідэнтам, і адкрыць рух па мосце да 1 студзеня 2021 года. Задача-максімум — прэзентаваць падарунак гораду да запланаваных тут восенню будучага года абласных «Дажынак». Але ў любым выпадку наваселле ўжо блізка.
КАМЕНТАРЫЙ
Уладзімір Белавус, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама:
— Будаўніцтва Полацкага пуцеправода — стратэгічна важнае пытанне як для Віцебска, так і для рэгіёна ў цэлым. Работы пачыналіся яшчэ ў 2011 годзе, але з-за праблем з фінансаваннем былі спынены. Цяпер будаўнікі працуюць ударнымі тэмпамі, таму нязручнасці для гараджан і гасцей горада будуць мінімізаваны па часе. Праблем з фінансаваннем і пастаўкай матэрыялаў няма.