Паслугі догляду за адзінокімі ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі плануюць зрабіць бясплатнымі

4 мая, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі прапрацоўваецца пытанне аб аказанні бясплатных паслуг сацыяльнага работніка адзінокім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар'яна Шчоткіна, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. Па словах міністра, гэтая паслуга ўведзена нядаўна, яе кошт складае Br30-40 тыс. у дзень. "Удзельнікам вайны, нават з улікам іх больш высокіх пенсій у параўнанні з іншымі катэгорыямі пенсіянераў, цяжка аплачваць гэтыя паслугі, - сказала яна. - У шэрагу раёнаў рэспублікі былі прыняты рашэнні аб вызваленні адзінокіх ветэранаў ВАВ ад аплаты паслуг сацыяльнага работніка". У цяперашні час Мінпрацы і сацабароны сумесна з аблвыканкамамі, Мінгарвыканкамам выпрацоўвае адзіны падыход да вырашэння гэтай праблемы. Разам з тым Мар'яна Шчоткіна дадала, што ветэраны атрымліваюць паслугі на даму, арганізавана праца аддзяленняў кругласутачнага знаходжання, функцыянуюць дамы-інтэрнаты. Таму пажылыя людзі, якія маюць патрэбу ў доглядзе, атрымліваюць кваліфікаваныя паслугі своечасова і ў поўным аб'ёме. Міністр працы і сацыяльнай абароны выказала надзею, што пытанне аб бясплатных паслугах сацыяльнага работніка адзінокім ветэранам будзе вырашана ў бліжэйшы час. -0-