Паслугу па выдачы пасведчання кіроўцы ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях цяпер можна аплаціць праз АРІП
Аплачваць паслугу па выдачы пасведчанняў кіроўцы ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях стала магчыма праз АРІП. Пра гэта БЕЛТА паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі Ганна Банадык.
"З 24 сакавіка Магілёўская і Віцебская вобласці могуць прымаць плацяжы за паслугі па выдачы пасведчанняў кіроўцы і рэгістрацыі транспартных сродкаў, якія аказваюцца рэгістрацыйна-экзаменацыйнымі падраздзяленнямі ДАІ, з дапамогай сістэмы "Разлік" Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП). Аплата можа праводзіцца з дапамогай плацежна-даведачнага тэрмінала, інфакіёска, інтэрнэт-банкінгу, мабільнага банкінгу, банкамата, касы банка і іншых пунктаў банкаўскага абслугоўвання, падлучаных да сістэмы "Разлік", - праінфармавала Ганна Банадык.
У якасці пацвярджэння ажыццяўлення плацяжу ў сістэме "Разлік" АРІП грамадзяніну пры падачы адпаведных дакументаў супрацоўніку ДАІ неабходна ўказаць у заяве нумар аперацыі ў АРІП.
З пачатку 2015 года названы спосаб аплаты паслуг быў паслядоўна ўведзены ў рэгістрацыйна-экзаменацыйных падраздзяленнях ДАІ Мінска і Мінскай вобласці, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Да канца месяца плануецца падключыць Гомельскую вобласць.