Устаноўка лічыльнікаў вады дазволіла зэканоміць Br33 млрд на датаванні паслуг жыхарам Віцебскай вобласці
25 жніўня, Дубровенскі раён /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Устаноўка прыбораў уліку вады ў кватэрах жыхароў Віцебскай вобласці дазволіла зэканоміць Br33 млрд. бюджэтных сродкаў на датаванні паслуг. Пра гэта паведаміў сёння на выязным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама ў Дубровне начальнік упраўлення ЖКГ аблвыканкама Юрый Дзядзёла, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Устаноўка індывідуальных прыбораў уліку вады, якая была прадугледжана праграмай развіцця ЖКГ на 2006-2010 гады, забяспечыла зніжэнне аб'ёмаў спажывання насельніцтвам вады, энергурэсурсаў на здабычу і дастаўку, эканомію бюджэтных сродкаў і сродкаў грамадзян. Калі ў 2006 годзе на аказанне паслуг па водазабеспячэнні было выкарыстана 40,8 млн. кВт/г, то ў 2009-м - 29 млн. кВт/г.
За чатыры гады рэалізацыі праграмы спажыванне вады скарацілася на 38% да ўзроўню 2005 года. У вобласці ўстаноўлена 624,8 тыс. прыбораў уліку вады, імі аснашчана 314,7 тыс. кватэр (98%).-0-