Устойлівая дынаміка зніжэння падлеткавай злачыннасці адзначаецца ў Віцебскай вобласці
21 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці на працягу апошніх гадоў адзначаецца ўстойлівая дынаміка зніжэння падлеткавай злачыннасці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Ірына Януковіч.
Паводле яе слоў, шмат у чым гэтаму спрыялі прынятыя дзяржавай меры па забеспячэнні вольнага часу і занятасці маладых людзей, павышэнні іх матывацыі да здаровага ладу жыцця, а таксама значная ўвага да гэтага пытання з боку мясцовых органаў улады. Так, за I паўгоддзе колькасць учыненых падлеткамі і пры іх саўдзеле злачынстваў у вобласці паменшылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 23,7% да 219 фактаў. Пры гэтым іх удзельная вага ў агульным аб'ёме злачыннасці склаў 4,4% супраць 4,7% у студзені-чэрвені 2010 года. На 13,3% (з 210 да 182 фактаў) знізілася колькасць падлеткаў, уцягнутых у злачынную дзейнасць.
Значна ў мінулым перыядзе паменшылася колькасць злачынстваў, учыненых моладдзю ў стане алкагольнага ап'янення (на 43,2%), у групе асоб (на 49,2%), падлеткамі, якія ўжо маюць судзімасць (на 61,6%). Паляпшэнне крымінагеннай абстаноўкі адзначаецца і па іншых напрамках: менш зафіксавана злачынных дзеянняў сярод непрацуючых і не навучаючыхся непаўналетніх, а таксама учыненых падлеткамі ў грамадскіх месцах.
Нягледзячы на зніжэнне падлеткавай злачыннасці ў цэлым па вобласці, значны рост злачынстваў сярод непаўналетніх па выніках першага паўгоддзя адзначаецца ў Кастрычніцкім раёне Віцебска, Верхнядзвінскім, Міёрскім і Чашніцкім раёнах. "Активізаваць намаганні ў вырашэнні гэтай праблемы варта таксама прадстаўнікам зацікаўленых ведамстваў Глыбоцкага, Гарадоцкага, Докшыцкага, Росанскага, Браслаўскага і Бешанковіцкага раёнаў", - дадала Ірына Януковіч.-0-