Паважаныя ўдзельнікі і госці XXV Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі!

Уважаемые участники и гости 
XXV Международного фестиваля современной хореографии!

З моманту свайго зараджэння танцавальны форум у Віцебску гарманічна ўпісаўся ў палатно культурнага жыцця і ўпэўнена ўвайшоў у лік найбольш прэстыжных міжнародных культурных праектаў, якія робяць гонар нашаму гораду і Рэспубліцы Беларусь.

Фестываль зараджаўся ў любові да мастацтва, прызнанні традыцый, павазе да мастацкай спадчыны 20-х гадоў мінулага стагоддзя, калі наш горад стаў адным з цэнтраў рускага і еўрапейскага наватарскага мастацтва. І сёння ён застаецца верным першапачатковай мэце – інтэграцыі творчага патэнцыялу краіны ў галіне сучаснай харэаграфіі ў сусветную культурную прастору.

Віцебск і фестываль неаддзельныя адзін ад аднаго. Горад, які мае рэпутацыю цэнтра высокай культуры і статус паўночнай сталіцы Беларусі, беражліва расце таленты, падтрымлівае шматлікія культурныя праекты, клапоціцца аб адраджэнні свайго архітэктурнага аблічча, духоўным адраджэнні грамадства, першым на постсавецкай прасторы заклікаў таленавітую моладзь сказаць новае слова ў сучаснай харэаграфіі, расказаць пра сваё бачанне свету мовай танца.

За чвэрць стагоддзя на віцебскай сцэне IFMC выступілі тысячы артыстаў больш чым з 40 краін свету.

Жадаю ўдзельнікам танцавальнага форуму паспяховых выступленняў, цікавых сустрэч, прыемных уражанняў ад знаёмства з абноўленым Віцебскам.

З шчырымі пажаданнямі творчага даўгалецця і новых мастацкіх адкрыццяў Міжнароднаму фестывалю сучаснай харэаграфіі,

 

Аляксандр Косінец,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта.